Тэхналогі
Пачнем з гісторыі нашай мовы ў вэб-асяроддзі

Адна з першых кампаній-вырабнікоў, якая дала карыстальнікам магчымасць устанавіць на прыладзе беларускую мову, была Samsung. Гэта была зусім сырая праца, але яна паказала магчымасці да поўнага беларускамоўнага перакладу мабільных сістэм, а таксама вызначыла непасрэдна саму здольнасць беларускай мовы існаваць у мабільнай прасторы.

image1
2011
Смартфоны
Google & Apple

Пасля 2011 года, калі ў грамадстве пачалі актыўна выкарыстоўваць смартфоны, развіццё беларускай мовы, на жаль, запаволілася. Праз вялікі перапынак мова аднавілася ў 2016 годзе, яе амаль адначасова дадалі ў свае прылады два буйныя вырабнікі мабільных тэхналогій: Google і Apple. З гэтага часу беларускамоўны інтэрфейс вылучаўся дасканаласю і быў ужо больш распрацаваны.

Карыстальнікі
Паспрабуем вызначыць агульны малюнак

Згодна з тэстамі, праведзеных сярод студэнтаў БДУІР і звычайных жыхароў Беларусі, больш за 79 % апытаных карыстаюцца рускай мовай на сваім смартфоне, 13 % – беларускай і 8 % – іншымі. Наступнае пытанне дапамагае зразумець прычыны такога выбару. Згодна з вынікамі, 56 % увогуле не ведалі пра існаванне магчымасці карыстацца беларускамоўным інтэрфейсам, 41 % лічыць, што ім гэта не патрэбна, а іншыя 3 % – гэта карыстальнікі з іншых краін.

image3

Home, Apartment
Detached House For Sale
$1,235632

image4

Home, Apartment
Detached House For Sale
$1,235632

image02

Home, Apartment
Detached House For Sale
$1,235632

Перспектывы

Гэта можа сведчыць, што большасць карыстальнікаў не бачыць перспектывы ў развіцці роднай мовы ў мабільных тэхналогіях. Таму неабходна праводзіць спецыяльныя мерапрыемствы для паляпшэння становішча беларускай мовы не толькі ў мабільных тэхналогіях, але і ва ўсім сучасным грамадстве наогул.

Па-першае

Патрабуе вырашэння пытанне папулярызацыі мовы падчас карыстання мабільных тэхналогій. Для гэтага парэбна устанаўліваць ці выбіраць беларускую мову, распрацоўваць як мага больш прылад.

Далей
Па-другое

Трэба пачаць актыўна кантраляваць карыстальнікаў на беларускай мове, каб разумець сапраўдную дынаміку. Гэта дапаможа аднаўляць статус мовы і вызначаць, што на самай справе дапамагае, а што адмоўна ўплывае.

Далей
Па-трэцяе

Па-трэцяе, неабходна часцей нагадваць аб існаванні роднай мовы ў службы тэхнічнай падтрымкі, у буйныя кампаніі і інш. Гэта павялічыць магчымасць убачыць беларускую мову ў пэўнай мабільнай ці іншай прыладзе.

Далей

Мабільныя Тэхналогі

Мабільныя тэхналогі граюць вялікую ролю ў сучасным грамадстве, гэта напрамак тэхналогій, які хутка і бесперапынна развіваецца. З цягам часу яны значна палепшылі жыццё людзей і распаўсюджванне мовы. Вялікі ўплыў робяць вырабнікі, якія кожны дзень паляпшаюць свае аперыцыйныя сістэмы. Такія дзеянні дапамагаюць мове заставацца ў народзе і паляпшацца. Таксама нельга не адзначыць распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння, што адаптуюць свае прылады для значна прасцейшага іх разумення.

Праца над сайтамі і вэб-старонкамі дала магчымасць абіраць больш спадручную мову, цяпер кожны зможа чытаць навіны і іншыя даведкі на роднай мове. Разам з тым, нельга не закрануць патрэбу ў працы, накіраванай на паляпшэнне агульнага становішча мовы ў краіне, каб усё больш вырабнікоў дадавалі беларускую мову, а карыстальнікі маглі адчуваць асалоду. Мабільныя тэхналогіі – гэта будучыня, развіваючы родную мову ў іх, мы зможам забяспечыць яе існаванне.

Беларуская мова прыстунічае ў многіх анлайн-перакладчыках. Добрым з’яўляецца такі факт, што зараз у свеце актыўна падтрымліваюць самабытнасці культур, і на гэты час ёсць звесткі аб тым, што ўсе прылады ад Facebook будуць перакладзены на беларускую мову. Прыемная дынаміка можа дапамагчы ў аднаўленні нашай роднай мовы і будзе садзейнічаць папулярызацыі яе ў грамадстве. Варта адзначыць, што некаторыя прадукты, напрыклад, ад Google, перакладзены на беларускую мову.

З чаго пачынаць?
Што будзе далей?