Мова - наш дом
Тэматыка папулярных беларускамоўных блогаў
мова - гэта неад'емная частка нацыі

Тэматыка папулярных беларускамоўных блогаў у асноўным грамадска-палітычная і краязнаўчая. А вось «модных» блогераў, хто б пісаў на беларускай мове пра звычайнае жыццё, аздабляючы нататкі прыгожымі карцінкамі, адназначна не стае.

Беларускую мову, як асноўную для вядзення сацсетак, блогеры абіраюць для ўласнага росту ў якасці спосабу самаразвіцця.

Можна даць прыклад, як беларускамоўны блог мае ўсе магчымасці трапіць у ТОПы і рэйтынгі, гучна заявіць пра сябе. Так, на першай прэміі для блогераў «Аловак» у дзвюх з 10 намінацый за 2020 год першае месца занялі беларускамоўныя матэрыялы azarkinm – у намінацыі «Беларусь», і svby — у намінацыі «Вандроўкі»), а беларускамоўных намінантаў было яшчэ больш. .

Урэшце, папулярных беларускамоўных блогераў дастаткова ў любых сацыяльных сетках. Але трэба заўважыць, што па колькасці падпісчыкаў (наведванняў, «лайкаў») беларускамоўныя блогеры будуць саступаць сваім калегам, якія абралі рускую мову. Прычына банальная: колькасць рускамоўных людзей у свеце дастаткова вялікая. Але тых, каго задавальняе папулярнасць у роднай краіне, такі расклад не стрымлівае.

Паводле апошніх звестак, у свеце існуе не менш за 3 мільярды блогераў, якія распавядаюць пра сябе, адукацыю, моду, пра падарожжы і многае іншае . Аўтары крэатыўных акаўнтаў эксперыментуюць з фоташопам, тэкстамі. Поле для творчасці і эксперыментаў вялiкае, але самы галоўны крытэрый поспеху - карысны кантэнт і колькасць актыўных падпісчыкаў.

Часцей за ўсё блогі публічныя, маюць чытачоў, якія ўступаюць у палеміку з аўтарам блога з дапамогай каментарыяў да запісу або ў сваім асабістым блогу.

Далучыцца да блогу
Што азначае Блог

Блог – гэта Інтэрнэт-дзённік у выглядзе шматфункцыянальнай гасцявой кнігі, дзе кожны жадаючы можа выказацца наконт напісанага аўтарам. Запісы ўтрымліваюць тэкст, фатаграфіі, графічныя элементы. Запісы ў блогу звычайна кароткія і згрупаваныя ў зваротнай храналагічнай паслядоўнасці.

image1
2022
Інтэрнэт-камунікацыя
блогінг

Не знаходзячы дастатковай падтрымкі з боку дзяржавы, беларуская мова жыве і развіваецца, шмат у чым дзякуючы энтузіястам. А для іх адным са спосабаў самавыяўлення ў сучаснасці з'яўляецца Інтэрнэт-камунікацыя, у прыватнасці блогінг.

Як гэта працуе

У Інтэрнэце на сённяшні дзень беларуская мова адчувае сябе даволі ўпэўнена і вольна. Сферы яе ўжытку, і гэта вельмі ўцешна, з кожным годам пашыраюцца. Больш за тое, у інтэрнэтным маўленні даволі моцная тэндэнцыя да ігнаравання афіцыйных норм і да частковай замены інавацыйнай варыятнасцю. Беларуская мова паступова знаходзіць усё новыя сферы ўжытку.

IНФАРМАТЫЗАЦЫЯ ГРАМАДСТВА

ПРАГРАМНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ.

Працяг
ФЕНОМЕН СУЧАСНАСЦІ

ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ I АКТУАЛЬНАСЦЬ БЕЛАРУСКАМОЎНАЙ РЭКЛАМЫ.

Працяг
БЕЛАРУСКАМОЎНЫ БЛОГІНГ

БУКТРЭЙЛЕР ЯК ФОРМА ПАПУЛЯРЫЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ.

Працяг
Выкарыстанне беларускай мовы
ў маркетынгавай камунікацыі

Выкарыстанне беларускай мовы ў маркетынгавай камунікацыі значнае і плённае, бо вылучае беларускамоўную рэкламу сярод іншых, створаных пераважна на рускай мове

Прыцягвае ўвагу спажыўца сваёй арыгінальнасцю
image5
Працяг
з’яўляецца дзейсным інструментам прасоўвання
image6
Працяг
БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЗА МЕЖАМІ БЕЛАРУСІ

Беларуская мова – адна з даўніх афіцыйных моў Еўропы, што замацавана ў Статуце ВКЛ 1566 г. Яна захавала ў сабе шмат аўтэнтычных славянскіх элементаў і таму справядліва лічыцца ключом да разумення іншых славянскіх моў.

work1

UAE

work3

italy

work5

UAE

Пабудуй свой беларускамоўны дом
work2

France

work4

phillipines

work6

sweden

Беларусазнаўства

Беларусазнаўства – гуманітарная навука, якая вывучае адметнасць і агульнасць беларусаў, іх нацыянальны рух, узаемаадносіны з суседзямі і ролю ў сістэме міжнароднай супольнасці народаў у мінулым і сучасным. Вызначаецца комплексным, міждысцыплінарным падыходам да праблем даследавання. Здзяйсняе самапазнанне нацыі з мэтай вызначэння нацыянальнага шляху.

1
our branches
1
our customers
1
successful projects
1
experts technician